Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліс 2016

Лукашэнка апасаецца дэзынтэграцыі на прасторы ЕАЭС

Лукашэнка апасаецца дэзынтэграцыі на прасторы ЕАЭС17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка апасаецца дэзынтэграцыі на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза, чаго дапусціць ні ў якім разе нельга. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спад тавараабароту на 30-40 працэнтаў у Еўразійскім эканамічным саюзе - гэты факт гаворыць сам за сябе: значыць, тут нямала праблем. І аб гэтым гавораць усе прэзідэнты. І калі ў бліжэйшы час мы не выпрацуем нармальны план выхаду з гэтай сітуацыі, баюся, пачнецца нейкая дэзынтэграцыя, чаго дапусціць ні ў якім разе нельга", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, каб не адстаць, неабходна ўдасканальваць створанае. "Нядаўна прэм'ер-міністры сабраліся ў Маскве і дапрацавалі новы Мытны кодэкс, фактычна яго прадставілі на зацвярджэнне кіраўнікам дзяржаў. Але ж мы некалі ўжо стварылі Мытны кодэкс, і гэта галоўны дакумент у мытным, ды і ў эканамічным саюзе. Чаму мы раптам праз некалькі гадоў выпрацавалі новы дакумент? Таму што ўбачылі, што цяперашні ўжо не адпавядае рэаліям, якія сёння існуюць", - растлумачыў Прэзідэнт.

"Мы па многіх напрамках рушылі быццам бы наперад, але арганізацыя (Еўразійскі эканамічны саюз. - Заўвага БЕЛТА) яшчэ не ўстаялася, не прыстасавалася да гэтага жыцця, і, напэўна, калі мы бачым нейкія недахопы, нам трэба іх своечасова пераадольваць натуральным шляхам, а ні ў якім разе не разгортваць гандлёвыя войны, якія паміж намі пастаянна ўспыхваюць. Ёсць яшчэ шмат белых плям, якія трэба запаўняць, але з-за розных інтарэсаў нашых дзяржаў не ўдаецца. Мы ўсё гэта можам пераадолець пры жаданні", - упэўнены Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі