29 верасня, Нью-Ёрк /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў агульнай дыскусіі 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, запэўніў, што анархіі, беззаконню і насіллю ніколі не будзе месца ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Магу запэўніць усіх, што анархіі, беззаконню і насіллю ніколі не будзе месца на беларускай зямлі, ні пад якімі лозунгамі, у тым ліку дэмакратыі! Мы даволі моцныя і ўпэўненыя ў сабе, каб не дапусціць іх прыходу да нас звонку!" - падкрэсліў беларускі лідар.
"Парадаксальна, але ў XXI стагоддзе чалавецтва ўступіла з вялікай колькасцю слабых і малаэфектыўных дзяржаў. Што такое слабая дзяржава? Гэта адсутнасць законнасці і стабільнасці, страшэнная няроўнасць і крайняя беднасць, адсутнасць матывацыі і здаровай маралі ў моладзі", - канстатаваў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што ў Беларусі гэта вельмі добра разумеюць. "На працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў мы мэтанакіравана будуем суверэнную дзяржаву з сацыяльна арыентаванай эканомікай. Удзялялі і прадаўжаем удзяляць самую пільную ўвагу ўмацаванню сям'і і самарэалізацыі моладзі", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.