6 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на палях самітаў ЕАЭС і СНД у Санкт-Пецярбургу расказаў журналістам, што праз тыдзень плануецца яго сустрэча з Уладзімірам Пуціным, каб абмеркаваць шэраг пытанняў, якія стаяць у двухбаковым парадку дня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы дамовіліся, што ў панядзелак-аўторак у расійскім урадзе на ўзроўні Козак-Ляшэнка (віцэ-прэм'еры Расіі і Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) абмяркоўваюцца праблемныя пытанні. Перш за ўсё наконт падатковага манеўру. У чацвер - пасяджэнне саюзнага Саўміна пад старшынствам Дзмітрыя Мядзведзева. Яны таксама разглядаюць гэтыя пытанні. А на наступным тыдні мы сустракаемся з прэзідэнтам Расіі і расставім усе кропкі над "i", каб нам чарговы раз не ўвайсці з нявырашанымі праблемамі ў новы год. Гэта тое, аб чым мы акрамя ўсяго іншага дамовіліся", - заявіў беларускі лідар.