Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Ліс 2024

Лукашэнка адзначыў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні эканамічнага супрацоўніцтва з Камбоджай

Лукашэнка адзначыў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні эканамічнага супрацоўніцтва з Камбоджай
Фота з архiва

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста павіншаваў Караля Камбоджы Нарадома Сіхамоні з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Свабода і суверэнітэт - гэта важнейшыя каштоўнасці, на якіх грунтуецца будучыня дзяржавы. Камбаджыйцы скінулі кайданы каланіялізму 71 год таму і паспяхова прадаўжаюць справу забеспячэння неабходных умоў для развіцця краіны, павышэння яе ролі і аўтарытэту ў свеце", - гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь і Камбоджу звязвае доўгая гісторыя адносін, заснаваных на павазе і ўзаемаразуменні.

"Мы заўсёды зацікаўлены ў дынамічным пашырэнні эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама ў плённым узаемадзеянні на міжнародных пляцоўках для ўмацавання міру і вырашэння актуальных пытанняў глабальнага парадку дня", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нарадому Сіхамоні моцнага здароўя і новых поспехаў, а народу Камбоджы - адзінства, шчасця і працвітання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі