28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева і ўсіх азербайджанцаў з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сваё галоўнае свята ваша краіна сустракае ўражальнымі вынікамі эканамічнага развіцця і поспехамі на міжнароднай арэне, дасягнутымі дзякуючы праводзімаму Вамі курсу на пабудову незалежнай, суверэннай дзяржавы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"З цеплынёй успамінаю нядаўні візіт у дружалюбны Азербайджан, у ходзе якога ў даверным і канструктыўным ключы мы абмеркавалі шырокі спектр важных для нас пытанняў, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Вынікі змястоўных перагавораў пацвердзілі высокі ўзровень стратэгічнага партнёрства, прадэманстравалі значны патэнцыял шматграннага ўзаемадзеяння Мінска і Баку".
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Ільхаму Аліеву і яго сям'і добрага здароўя, шчасця і дабрабыту, а брацкаму азербайджанскаму народу - міру і працвітання.