24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў высокіх дзяржаўных узнагарод кіраўнікоў расійскіх сродкаў масавай інфармацыі за значны асабісты ўклад у стварэнне агульнай інфармацыйнай прасторы і развіццё беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў сферы журналістыкі. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 24 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны генеральны дырэктар "Российской газеты" Павел Нягоіца, галоўны рэдактар гэтага выдання Уладзіслаў Фронін удастоены ордэна Францыска Скарыны. Шэф-рэдактар газеты "Союз. Беларусь - Россия" Вольга Герасіменка адзначана медалём Францыска Скарыны.