Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Ліс 2016

Лукашэнка адзначае пазітыўныя змяненні ў беларуска-еўрапейскіх адносінах

21 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае пазітыўныя змяненні ў беларуска-еўрапейскіх адносінах. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з дэлегацыяй Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ваш візіт і наша сённяшняя сустрэча яшчэ раз сведчаць аб пазітыўных змяненнях у беларуска-еўрапейскіх адносінах. Хоць і пытанняў нямала", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт на сустрэчы расказаў аб найбольш важных момантах палітыкі Беларусі, заснаванай на прынцыпах шматвектарнасці супрацоўніцтва, міралюбнасці і добрасуседства. "Асаблівую актуальнасць ім надае сучасная абстаноўка як у глабальным, так і ў рэгіянальным маштабе, - адзначыў беларускі лідар. - За апошнія гады свет не стаў больш стабільным. Усе востра адчуваюць, як праблемы, што ўзнікаюць у адной яго частцы, нечакана праяўляюцца на іншым канцы кантынента".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што значна змяніўся міжнародны кантэкст і вакол Беларусі, якая апынулася ў зоне прамога сутыкнення рознанакіраваных геапалітычных інтарэсаў сусветных ігракоў. "На гэтым фоне мы змаглі захаваць стабільнасць і парадак, прадэманстраваць, што Беларусь адбылася як суверэнная дзяржава і праводзіць знешнюю і ўнутраную палітыку вельмі ўзважана", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі