5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Буркіна-Фасо Рока Марка Крысціяна Кабарэ з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў няўхільнае імкненне Беларусі да развіцця канструктыўнага дыялогу і плённага супрацоўніцтва з Буркіна-Фасо на аснове ўзаемнай павагі і даверу. "Асаблівую зацікаўленасць выклікае пабудова доўгатэрміновага беларуска-буркінійскага партнёрства ў гандлёва-эканамічнай, адукацыйнай, культурнай і іншых сферах", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Року Марку Крысціяну Кабарэ моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў у адказнай палітычнай дзейнасці, а жыхарам Буркіна-Фасо - міру і дабрабыту.