18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Султана Амана Хайсама бен Тарэка аль Саіда і грамадзян гэтай краіны з юбілейным, 50-м Нацыянальным днём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Аман застаецца нязменным сябрам і надзейным партнёрам Беларусі, што асабліва каштоўна ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік беларускай дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Мінска ў інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння з Маскатам у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай галінах. "Значныя перспектывы мае двухбаковае навукова-тэхнічнае, адукацыйнае і культурнае супрацоўніцтва", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Хайсаму бен Тарэку аль Саіду моцнага здароўя і плённай дзейнасці, а жыхарам Амана - міру і працвітання.