15 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае добрую дынаміку сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінскай вобласці, якая стала пераможцам сярод усіх рэгіёнаў па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2011-2015 гадах. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёна Шапіру, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Для мяне было прыемным здзіўленнем, што, аказваецца, Мінская вобласць заняла першае месца па пяцігодцы. Дынаміка добрая, дай бог, каб так было", - сказаў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што добрае ўражанне ў яго склалася ў тым ліку ад убачанага ў час аблётаў шэрага раёнаў Мінскай вобласці. "Вы папрацавалі вельмі сур'ёзна. Але не трэба забываць, што ёсць у вас яшчэ і праблемныя раёны. Іх трэба даводзіць да розуму, каб узровень земляробства і іншых пытанняў быў такім жа", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.