1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Федэральнага прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі Уэлі Маўрэра з нацыянальным святам - Днём заснавання Канфедэрацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на далейшае дынамічнае развіццё плённага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Швейцарыяй на прынцыпах узаемнай павагі і дружбы, што адпавядае інтарэсам грамадзян абедзвюх краін, садзейнічае бяспецы і стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне.
"З задавальненнем адзначаю актывізацыю двухбаковых палітычных кантактаў, а таксама напаўненне новым практычным зместам дыялогу па эканамічных пытаннях", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уэлі Маўрэру поспехаў і моцнага здароўя, а жыхарам шматнацыянальнай і дружалюбнай Швейцарыі - міру і дабрабыту.