26 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў віншаванне з Нацыянальным святам у адрас Прэзідыума Нацыянальнага Савета і Канцылярыі Прэзідэнта Аўстрыйскай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў актывізацыю адносін паміж Беларуссю і Аўстрыяй і выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі будзе забяспечана далейшае пашырэнне беларуска-аўстрыйскага дыялогу ва ўсіх галінах.