Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Чэр 2016

Лукашэнка: Адыход з жыцця Расціслава Янкоўскага - незаменная страта для нацыянальнай культуры

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным, блізкім і калегам народнага артыста СССР Расціслава Янкоўскага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт адзначыў, што Расціслаў Янкоўскі па праву заслужыў званне аднаго з найвялікшых акцёраў сучаснасці. "Найвышэйшы прафесіяналізм, тонкае адчуванне псіхалогіі персанажаў і літаратурнай асновы, прыроджаная інтэлігентнасць, унікальная манера ігры далі магчымасць стварыць яму ў тэатры і кіно сотні запамінальных роляў, якія сталі неад'емнай часткай скарбніцы беларускага мастацтва", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што творчасць Расціслава Янкоўскага атрымала ўсенародную любоў і павагу калег. "Адыход яго з жыцця - незаменная страта для нацыянальнай культуры", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі