31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 жніўня падпісаў Указ нумар 326, якім у якасці асновы для правядзення перагавораў адобраны праект Рамачнага пагаднення паміж Беларуссю і Фондам міжнароднага развіцця ОПЕК. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
На правядзенне перагавораў па праекце Рамачнага пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства эканомікі.