7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект рамачнага пагаднення паміж Беларуссю і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 7 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент рэгулюе дзейнасць банка ў краіне.
Міністэрства эканомікі ўпаўнаважана на правядзенне перагавораў па праекце гэтага пагаднення і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці.