7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 кастрычніка падпісаў указ нумар 391, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола аб унясенні змяненняў у дагавор дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб міждзяржаўным вышуку асоб ад 10 снежня 2010 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
На правядзенне перагавораў па праекце пратакола ўпаўнаважана Міністэрства ўнутраных спраў.