15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення паміж урадам Беларусі і ўрадам Парагвая аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых пашпартах у якасці асновы для правядзення перагавораў. Адпаведны ўказ нумар 286 кіраўнік дзяржавы падпісаў 15 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Міністэрства замежных спраў упаўнаважана на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.