3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў якасці асновы для правядзення перагавораў адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Кыргызстанам аб парадку знаходжання грамадзян Беларусі на тэрыторыі Кыргызстана і грамадзян Кыргызстана на тэрыторыі Беларусі. Адпаведны ўказ Прэзідэнт падпісаў 3 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Міністэрства ўнутраных спраў упаўнаважана на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і падпісанне дакумента.