13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 422, у адпаведнасці з якім адобраны праект міжурадавага пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб суднаходстве па ўнутраных водных шляхах у якасці асновы для правядзення перагавораў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення ўпаўнаважана Міністэрства транспарту і камунікацый, якому дазволена пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні, якія не маюць прынцыповага характару, а таксама на падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.