20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола паміж урадамі Беларусі і Расіі аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння пагаднення аб парадку выкарыстання і ўтрымання радыёстанцыі Вілейка ад 6 студзеня 1995 года. Адпаведны ўказ нумар 321 кіраўнік дзяржавы падпісаў сёння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Гэтым жа ўказам Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пратакола аб прадаўжэнні пагаднення аб парадку завяршэння будаўніцтва, выкарыстання і ўтрымання вузла Баранавічы сістэмы папярэджвання аб ракетным нападзенні ад 6 студзеня 1995 года.
Міністэрства абароны ўпаўнаважана на правядзенне перагавораў па праектах пратаколаў і падпісанне дакументаў пры дасягненні дамоўленасцей у межах адобраных праектаў.