15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Юн Сок Ёля з нацыянальным святам - Днём Вызвалення. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Мінска ў далейшым развіцці эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва з Сеулам, а таксама ў пашырэнні міжчалавечых кантактаў, абмене вопытам сярод навуковых дзеячаў і прадстаўнікоў дзелавых колаў.
"Упэўнены, што пры наяўнасці ўзаемнай палітычнай волі мы зможам вывесці адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Карэя на якасна новы ўзровень", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Юн Сок Ёлю шчасця, здароўя і даўгалецця, а народу краіны - міру і дабрабыту.