Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Май 2022

Лукашэнка: АДКБ павінна трывала ўмацаваць свой статус у міжнароднай сістэме стрымліванняў і проціваг

Лукашэнка: АДКБ павінна трывала ўмацаваць свой статус у міжнароднай сістэме стрымліванняў і проціваг
Фота ТАСС - БЕЛТА

16 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. АДКБ павінна трывала ўмацаваць свой статус у міжнароднай сістэме стрымліванняў і проціваг. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 мая ў Маскве на сустрэчы лідараў краін АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усім зразумела, што гістарычная эпоха, якая існавала раней, завяршаецца. І вяртання да ранейшага парадку ўжо не будзе. Нельга дапусціць стварэння новай міжнароднай архітэктуры без нас. А ўкіды на Захадзе ўжо робяцца, і размовы аб гэтым вядуцца. Лічу, што АДКБ павінна трывала ўмацаваць свой статус у міжнароднай сістэме стрымліванняў і проціваг", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што арганізацыя мае магутны калектыўны патэнцыял для далейшага паступальнага развіцця. "А вось наколькі эфектыўна яна скарыстаецца ім і ці захавае яна наогул сваё існаванне ў наступныя 10-20-30 гадоў, залежыць толькі ад нас з вамі сёння", - сказаў Прэзідэнт.

Пасля Арменіі старшынства ў АДКБ пяройдзе да Беларусі. "Акрамя акрэсленых вышэй перспектыўных напрамкаў работы мы ўжо цяпер сур'ёзна думаем над новымі прапановамі, нацэленымі на развіццё нашай арганізацыі. Гэтыя напрамкі да вас будуць даведзены ў бліжэйшы час. Разлічваем на максімальную падтрымку і канструктыўную работу ўсіх вас, нашых калег. Іншага выбару ў нас няма", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі