9 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанне журналістаў аб тым, куды ён зробіць першы візіт у выпадку перамогі на выбарах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што паедзе туды, куды яго запросяць. "Я не напружваюся наконт сваіх першых візітаў, - адзначыў Прэзідэнт. - Не першы год буду прэзідэнтам, калі мне людзі давераць. Таму ў мяне няма гэтай праблемы. Я з першымі візітамі ўжо наездзіўся, таму шчыра кажу, што такой праблемы ў мяне няма".
Аляксандр Лукашэнка рэзюмаваў: "Мы не будзем рабіць візіт дзеля таго, каб нешта прадэманстраваць. Нам гэта не трэба".