Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Стд 2019

Лукашэнка адказаў на папрокі ў тым, што Беларусь запраўляе ўкраінскія танкі

Лукашэнка адказаў на папрокі ў тым, што Беларусь запраўляе ўкраінскія танкі

18 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адказаў на папрокі ў адрас беларускага боку аб тым, што ён пастаўляе ва Украіну дызельнае паліва, якое ў далейшым выкарыстоўваецца ў ваенных мэтах. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы напярэдадні 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы, на якой прысутнічалі міністры замежных спраў, якія ў розны час узначальвалі МЗС Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнім часам нас пачалі папракаць, што мы запраўляем танкі (украінскія. - Заўвага БЕЛТА) дызельным палівам. Я даручыў разабрацца, якое там дызельнае паліва. Калі мне далажылі (я толькі што даведку другі раз прачытаў), там жа ўсё дызельнае паліва расійскае. І расіяне пастаўляюць, пастаянна нарошчваючы аб'ёмы гэтых паставак - бензінаў і дызельнага паліва - ва Украіну. Дык як жа так? Мы ваюем з Украінай ці Расія? І хто запраўляе гэтыя танкі? А нашы аб'ёмы зніжаюцца. Нас проста выштурхоўваюць з украінскага рынку. І не толькі па нафтапрадуктах. Гэтак жа таксама па ўгнаеннях і іншых пазіцыях. Ідзе канкурэнцыя. А нас пачынаюць у гэтым папракаць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адказаў на папрокі аб тым, што з Украіны цераз Беларусь нібыта ідуць санкцыйныя тавары. Ён падкрэсліў, што гэта мізэрныя аб'ёмы, і ў любым выпадку размова ідзе аб змыканні ўкраінскіх і расійскіх пастаўшчыкоў пры спрыянні мытні і іншых службаў Расійкай Федэрацыі. "Беларусамі і не пахне там. Калі беларусы і патрэбны, то нейкую прыватную структуру могуць падцягнуць да гэтага, каб падказалі, як лепш праехаць па Беларусі", - адзначыў Прэзідэнт.

Акрамя таго, ён расказаў, што яму пастаянна дакладваюць аб масіраваным прытоку зброі з Украіны. "І што самае страшнае (нас расіяне іншым разам папракаюць: вось, у вас там цераз граніцу…), цераз расійскую граніцу (з Украінай. - Заўвага БЕЛТА) ідуць, а потым да нас заходзяць праз адкрытую беларуска-расійскую граніцу, - расказаў кіраўнік дзяржавы. - Зразумела, гэта камусьці патрэбна. Проста так жа везці не будуць з рызыкай. Яна ж некаму тут трэба. І мы ўжо бачылі, каму яна трэба была".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі