Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Врс 2017

Лукашэнка абмеркаваў з Тапузідзісам рэалізацыю праекта комплекснага гандлёвага абслугоўвання ў вёсцы

Лукашэнка абмеркаваў з Тапузідзісам рэалізацыю праекта комплекснага гандлёвага абслугоўвання ў вёсцы8 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 верасня правёў рабочую сустрэчу са старшынёй савета дырэктараў ТАА "Тытунь-інвест" Паўлам Тапузідзісам, на якой абмяркоўвалася рэалізацыя праекта па комплексным гандлёвым абслугоўванні насельніцтва, якое пражывае ў сельскай мясцовасці і невялікіх населеных пунктах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што напярэдадні ў інтэрнэце азнаёміўся з інфармацыяй на некаторых рэсурсах "з пахам жаўцізны". "Прачытаў, што там за некалькі гадоў назбіралася пра Лукашэнку, і, рыхтуючыся да гэтай сустрэчы, падумаў аб тым, што калі б гэтыя жоўтыя пісакі ведалі, як я напружваю бедных бізнесменаў, дык яны, напэўна, напалавіну менш пісалі б гадасцей", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"У мяне няма прывычкі для сябе асабіста нешта прасіць. Ні адзін бізнесмен пра гэта не скажа", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт адзначыў важнасць рэалізацыі праекта ў сферы гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, асабліва сельскага. Пры гэтым ён канстатаваў, што часам складваецца несправядлівая сітуацыя, калі ў вёсцы тавары ў магазінах, у тым ліку прадукты харчавання, рэалізуюцца па цэнах даражэйшых, чым у горадзе.

"Не скажу, што нам патрэбна замена Белкаапсаюзаўскага гандлю, - патрэбна канкурэнцыя, каб мы бачылі рэальную карціну. І вось тады я папрасіў, каб ты спланаваў у адным з раёнаў Беларусі такую сетку абслугоўвання. І ты мне адназначна заявіў, што гэта будзе па цэнах ніжэйшых, чым існуючыя. Гэта мяне падкупляе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка абмеркаваў з Тапузідзісам рэалізацыю праекта комплекснага гандлёвага абслугоўвання ў вёсцыЁн адзначыў, што ў выпадку паспяховай рэалізацыі намечанага ў адным з раёнаў, аналагічную схему можна будзе ў далейшым выкарыстоўваць па ўсёй краіне. "Вядома, трэба, каб насельніцтва абслугоўвалася дастойна", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым нагадаў, што ў Беларусі ўжо склалася сістэма пражывання людзей у вёсцы і ў раёнах у цэлым.

"Ёсць аграгарадкі, яны стабільныя і пастаянныя, яны назаўсёды (не думаю, што нехта гэту сістэму зламае). У раённым цэнтры павінен быць добры гандлёвы цэнтр, які будзе размеркавальным цэнтрам па ўсім раёне. У аграгарадках павінны быць меншыя магазіны, але дастойныя. Там павінны людзі купіць усё, што іх цікавіць. Гэта значыць тавар, які ёсць у Мінску, ён павінен быць даступны для нашых вяскоўцаў, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Трэці ўзровень - вялікія вёскі, якія былі некалі цэнтрамі калгасаў, саўгасаў, - яны застануцца. Там ёсць магазіны, іх трэба прывесці ў парадак. Або пабудаваць просценькі магазінчык".

Чацвёрты ўзровень, паводле слоў Прэзідэнта, - невялікія вёскі, якія было прынята называць неперспектыўнымі. Разам з тым ён адзначыў, што цяпер актыўна заклікае бізнесменаў прыняць удзел у адраджэнні і навядзенні парадку ў гэтых населеных пунктах, асабліва тых, адкуль яны самі родам. "Гэта ўсё ж такі нечая радзіма. І мне ўжо кажуць, што каля тысячы такіх бізнесменаў, якія хочуць адрадзіць сваё радавое гняздо. У адваротным выпадку вёска загіне. Але там пакуль жывуць людзі. Іх трэба, відаць, абслугоўваць праз аўтакрамы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка абмеркаваў з Тапузідзісам рэалізацыю праекта комплекснага гандлёвага абслугоўвання ў вёсцыПрэзідэнт упэўнены, што бізнес у вёсцы можа паспяхова развівацца, і не толькі гандаль, але і аказанне ў комплексе розных дадатковых паслуг. "Але на паверхні ляжыць гандлёвае абслугоўванне. Вось гэты блок пытанняў я хачу не проста абмеркаваць, а хацеў бы, каб ты дастойна рэалізаваў без усялякіх празмернасцей. Таму што ты як прыватнік свае грошы проста траціць дарэмна не будзеш і не павінен, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мяне цікавіць, каб ты вельмі эканамічна, прытым аптымальна, стварыў у адным з раёнаў такую сетку, якая і табой, і іншымі гандлёвымі аператарамі будзе рэалізоўвацца па ўсёй краіне".

Аляксандр Лукашэнка таксама прапанаваў абмеркаваць падрыхтоўку пакета дакументаў па лібералізацыі ўмоў вядзення бізнесу і падтрымцы ў Беларусі прадпрымальніцтва, паколькі Павел Тапузідзіс быў непасрэдна ўключаны ў гэту работу.

У сваю чаргу бізнесмен адзначыў, што сацыяльная адказнасць бізнесу на сённяшні дзень вельмі важная. "Сапраўды, людзі павінны адраджаць свае вёскі. Мы ўсе з вёскі. Я нарадзіўся ў глухой вёсцы ў гарах Грузіі. Вы абсалютна правільна кажаце: мы абавязаны давезці да вёскі тое, што ёсць у горадзе. І пры гэтым мы не павінны замяняць адну сетку іншай. Паколькі Белкаапсаюз - гэта сёння развітая структура ў вёсцы", - сказаў Павел Тапузідзіс.

"Яна ж не толькі гандлюе, але і закупляе ў насельніцтва лішкі прадукцыі - функцыі вялікія", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

"У іх гіганцкія сацыяльныя функцыі, таму што людзі ў вёсцы павінны атрымліваць увесь комплекс паслуг. Гэта такія ж нашы людзі, такія ж беларусы, і не павінны нічым быць абмежаваны", - згадзіўся Павел Тапузідзіс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі