3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. А
б'ёмы льготнага крэдытавання жыллёвага будаўніцтва будуць павялічвацца з ростам эканомікі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА."Ніхто не адмяняў ільготнае жыллё. Проста стала менш грошай. Каб даць грошы на льготны крэдыт, іх трэба недзе ўзяць. І на доўгі час. А гэта грошы прадпрыемстваў і вашы грошы. Ільготнае жыллё было і ёсць, але не ў такім аб'ёме. Будзем багацейшыя - будзе больш", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, павелічэнне аб'ёмаў будаўніцтва жылля разглядаецца як лакаматыў эканомікі. "Калі чалавек пабудаваў кватэру, туды шмат чаго трэба, і ён пачынае гэта купляць, рухаючы наперад развіццё прадпрыемстваў. З гэтага пункту гледжання мы глядзім на пашырэнне жыллёвага будаўніцтва", - растлумачыў Прэзідэнт.