Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліс 2016

Лукашэнка аб Саюзнай дзяржаве: Зроблена нямала, але ёсць пэўнае тармажэнне

Лукашэнка аб Саюзнай дзяржаве: Зроблена нямала, але ёсць пэўнае тармажэнне17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У развіцці Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі зроблена нямала, але ёсць пэўнае тармажэнне. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Зроблена нямала, але ёсць пэўнае тармажэнне, і за гэта мы атрымліваем з вашага боку крытыку, але гэтаму ёсць і аб'ектыўныя прычыны. Вельмі рамантычныя мы, напэўна, былі 20 гадоў таму, а калі пачалі прапрацоўку канкрэтных пытанняў, то аказалася - усё не так проста. З'явілася шмат груп уплыву, ды і ў дзяржаў з'явіліся нейкія розначытанні. Спадзяюся, што нам удасца, можа, не ў бліжэйшы час, а ў сярэднетэрміновай перспектыве, у гэтым напрамку зрабіць дадатковыя крокі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, адказваючы на пытанне, што было зроблена ў Саюзнай дзяржаве за 20 гадоў.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь і Расія прайшлі пэўны шлях, але многага зрабіць так і не ўдалося. "Калі мы не стварылі адзіны парламент, адзіны ўрад, да чаго некалі імкнуліся, і гэта прапісана ў дагаворы, не прынялі на рэферэндуме адзіную Канстытуцыю, а мы павінны былі гэта зрабіць, то Беларусь не з'яўляецца прычынай гэтага", - растлумачыў ён.

Пры гэтым беларускі лідар нагадаў аб поспехах у беларуска-расійскіх адносінах, у прыватнасці, аб свабодным перамяшчэнні людзей і капіталу, аб узгодненай знешняй палітыцы, аб стварэнні адзінай эканамічнай прасторы. "У большасці выпадкаў мы працуем па адзіных нормах, правілах і законах. Акрамя таго, мы навучыліся абараняць сваю Айчыну, як мы часта гаворым, у Беларусі мы толькі так гэта разумеем, адзінымі ўзброенымі сіламі. Вы ведаеце, што ў рамках Дагавора аб калектыўнай бяспецы, а яшчэ раней - па дагаворах і пагадненнях з Расіяй, мы тут, на заходнім напрамку, у альтэрнатыву НАТА стварылі адзіную беларуска-расійскую групоўку, аснову якой складае 70-тысячная армія Узброеных Сіл Беларусі. Гэта, па прызнанні натаўцаў, лепшая ў СНД абучаная і добра ўзброеная армія, якая сёння знаходзіцца наперадзе, на перадавым фронце, як раней гаварылі, і абараняе нашы сумесныя рубяжы", - расказаў Прэзідэнт.

Гаворачы аб ахове здароўя і адукацыі, Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў дзвюх краінах практычна адзіныя стандарты. "Няма ніякіх праблем, вы можаце прыязджаць да нас на лячэнне, мы можам ехаць у Маскву, Санкт-Пецярбург або любы іншы горад. Папросту можам атрымліваць адукацыю, у нас створана некалькі сумесных універсітэтаў. У нас амаль аднолькавыя праграмы сярэдняй школы, ды і ў ВНУ таксама, асабліва па гуманітарных дысцыплінах. А дзе-нідзе мы нават апярэджваем вас у плане патрыятычнага выкладання таго ці іншага матэрыялу, у нас не было такіх "шараханняў", як мы назіралі ў Расіі ў плане вывучэння айчыннай гісторыі. Мы ніколі пад ногі не кідалі гісторыю, не знішчалі помнікі, не перайменавалі вуліцы - так было ў гісторыі нашай краіны, значыць, так павінна застацца. Жыццё з цягам часу ўсё расставіць на свае месцы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Расказваючы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што планавалася прыцягнуць у саюз і Украіну. "Мыслілася на траіх. Тады. Але атрымалася, як атрымалася", - растлумачыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі