Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Лют 2017

Лукашэнка аб перагаворах з РФ у прамысловасці: забясплатна прасілі аддаць высокатэхналагічныя прадпрыемствы

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ раскрыў падрабязнасці аб перагаворах з Расіяй па супрацоўніцтве ў прамысловай сферы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мяне просяць забясплатна аддаць высокатэхналагічныя прадпрыемствы, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Гэта па-брацку? Гэта прыстойна?"

Як удакладніў Аляксандр Лукашэнка, у свой час размова ішла аб продажы на нявыгадных для Беларусі ўмовах "Інтэграла", МЗКЦ, "Пеленга" і "Гродна Азота", а таксама аб далучэнні МАЗа да КамАЗа. Аднак ён не згадзіўся.

"Мы расіянам гаворым: давайце вашы і нашы лепшыя прадпрыемствы ахоўваць, давайце не будзем ствараць альтэрнатыўныя прадпрыемствы ў Расіі. Ну навошта ствараць, напрыклад, вытворчасць БелАЗ у Расіі?" - задаўся пытаннем Прэзідэнт.

"Я часта Пуціну гавару: калі "лясне" наша эканоміка, як мінімум дзесяць мільёнаў праблем з'явіцца ў цябе і ў прадпрыемстваў. Дык калі мы адзіныя, трэба дапамагаць хаця б крэдытамі, я не гавару - субсідзіраваннем, крэдыт даць гэтым прадпрыемствам, каб яны працавалі", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі