Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Май 2022

Лукашэнка аб інфармацыйнай вайне: "Ідзе бітва за розумы і душы людзей, і мы ніяк не можам прайграць"

Лукашэнка аб інфармацыйнай вайне:
Фота з архiва

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам сферы інфармацыі і сувязі з прафесійнымі святамі - Днём друку і Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Бурнае развіццё сродкаў сувязі і камунікацыі, электронных СМІ і сацыяльных сетак кардынальна змяніла жыццё людзей на нашай планеце, - гаворыцца ў віншаванні. - Пашырыліся магчымасці для эканомікі і сацыяльнай сферы, проста стасункаў, але адначасова свет і сам чалавек сталі больш залежнымі. Невыпадкова ў наш лексікон трывала ўвайшло словазлучэнне "інфармацыйная вайна".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што супрацоўнікі сродкаў масавай інфармацыі і спецыялісты, якія забяспечваюць работу камунікацыйных сістэм, па сутнасці знаходзяцца на перадавой інфармацыйнага фронту, дзе ідзе бескампрамісная бітва за розумы і душы людзей: "Мы ніяк не можам прайграць тым, хто мае намер адмяніць нашу гісторыю і культуру, а заадно саму дзяржаву і беларускі народ".

"Ваша высакародная місія - не проста выпусціць газету або тэлерэпартаж, а данесці да чалавека жыватворнае слова праўды, якое дапамагае яму падняцца над штодзённасцю, надае сілы для стварэння, робіць яго сапраўдным патрыётам Айчыны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў работнікам сферы інфармацыі і сувязі моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, мірнага неба, новых творчых праектаў і дасягненняў.

Віншаванне Прэзідэнта работнікам сферы інфармацыі і сувязі

Работнікам сферы інфармацыі і сувязі Рэспублікі Беларусь

Дарагія сябры!

Ад усяго сэрца віншую з прафесійнымі святамі - Днём друку і Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Бурнае развіццё сродкаў сувязі і камунікацыі, электронных СМІ і сацыяльных сетак кардынальна змяніла жыццё людзей на нашай планеце. Пашырыліся магчымасці для эканомікі і сацыяльнай сферы, проста стасункаў, але адначасова свет і сам чалавек сталі больш залежнымі. Невыпадкова ў наш лексікон трывала ўвайшло словазлучэнне "інфармацыйная вайна".

Па сутнасці, сёння вы, супрацоўнікі сродкаў масавай інфармацыі, спецыялісты, якія забяспечваюць работу камунікацыйных сістэм, знаходзіцеся на перадавой інфармацыйнага фронту, дзе ідзе бескампрамісная бітва за розумы і душы людзей: Мы ніяк не можам прайграць тым, хто мае намер адмяніць нашу гісторыю і культуру, а заадно саму дзяржаву і беларускі народ.

Ваша высакародная місія - не проста выпусціць газету або тэлерэпартаж, а данесці да чалавека жыватворнае слова праўды, якое дапамагае яму падняцца над штодзённасцю, надае сілы для стварэння, робіць яго сапраўдным патрыётам Айчыны.

Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, мірнага неба, новых творчых праектаў і дасягненняў.

Аляксандр Лукашэнка

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі