Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Сак 2023

Лукашэнка аб наступных прэзідэнцкіх выбарах: як заўсёды, вырашаць будзе народ

Лукашэнка аб наступных прэзідэнцкіх выбарах: як заўсёды, вырашаць будзе народ
Фота з архiва

22 сакавіка, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. У час будучай выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта вырашаць, хто ўзначаліць краіну, будзе, як заўсёды, беларускі народ. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніка дзяржавы спыталі пра палітычную кампанію, якая будзе праходзіць у наступным годзе ў краіне, і аб тым, у якім стане да гэтага падыходзіць грамадства. "У лютым 2024 года парламенцкія выбары, усіх саветаў выбары - адзіны дзень галасавання, і праз некаторы час мы пераходзім да выбараў дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. Як звычайна, праз некаторы час пераходзім у прэзідэнцкую кампанію. Мы рыхтуемся з пункту гледжання забеспячэння бяспекі для людзей. А астатняе - калі ласка, вы вырашайце. Як заўсёды, вырашаць будзе народ. Калі вы вырашыце, што патрэбна вам іншае жыццё, - гасподзь з вамі, паспрабуйце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт упэўнены, што на фоне апошніх падзей беларусы інакш пачалі глядзець на многія рэчы. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на мір і спакой, якія забяспечаны на беларускай зямлі і якія трэба цаніць. "Я не хачу, каб было так, як сёння ва Украіне. У мяне дзеці, у многіх з вас дзеці. Хацелася б, каб дзеці жылі нармальна", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі