Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Крс 2018

Лукашэнка аб магчымасці змянення Канстытуцыі: нам цяпер не да рэферэндумаў

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, каменціруючы сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу магчымыя змяненні ў Канстытуцыі, заявіў, што Беларусі цяпер не да рэферэндумаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пытанне магчымай карэкціроўкі Канстытуцыі пастаянна абмяркоўваецца ў СМІ. "Прычым даходзіць да таго, што асобныя "гарачыя галовы" заяўляюць, быццам не сёння дык заўтра Прэзідэнт назначыць рэферэндум па змяненні норм Асноўнага закона, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я ніколі не дзейнічаў несумленна ў адносінах да нашых людзей. І ніколі на гэта не пайду. Я ведаю, адкуль я прыйшоў і як я перамог на прэзідэнцкіх выбарах. Я абяцаю: ніколі не парушу сваю клятву, чаго б мне гэта ні каштавала. Таму што будзе як учора ў Арменіі".

"З народам іграцца нельга", - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што ў выпадку правядзення рэферэндуму аб ім будзе загадзя, паводле закону, сказана. "Асабіста я пакуль ні пра які рэферэндум нават не думаў, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Нам цяпер не да рэферэндумаў. Нам трэба ў гэтай бурнай, хаатычнай, небяспечнай сітуацыі ў свеце выстаяць".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што тыя, хто сёння патрабуюць змяненняў у Канстытуцыю, не гавораць, чаго менавіта яны хочуць. "Галоўнае - пачаць працэс, увязацца ў бойку, а там будзе відаць. Яны ж не будуць адказваць за тое, якія наступствы будзе мець рэферэндум па змяненні Канстытуцыі, а тым больш - якія наступствы будуць мець гэтыя змяненні", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. "Яны нават і ўладу не хочуць, напэўна, узяць у рукі, таму што не ведаюць, што з ёй рабіць, - дадаў ён. - Таму трэба спыніць гэту "валтузню" пра рэферэндум, заўтрашнія змяненні ў Канстытуцыю".

Свой пункт гледжання наконт гэтага Прэзідэнт ужо выказваў на сустрэчы з судзейскім корпусам. Тады гаварылася, што да вырашэння гэтага пытання ў Беларусі прыйдуць, але з цягам часу. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нарматворчасць - жывы і дынамічны працэс, такі ж, як і само жыццё. У гэтым плане Канстытуцыя, як і любы іншы нарматыўны акт, будзе ўдасканальвацца.

З таго часу, як быў прыняты Асноўны закон, у краіне многае змянілася. У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў судовую рэформу 2013 года. Пасля яе ў Беларусі няма Вышэйшага гаспадарчага суда, аднак згадванне аб ім засталося на старонках Канстытуцыі. "З'явіліся новыя дзяржаўныя інстытуты. На прынцыпова іншы ўзровень выйшлі эканамічныя адносіны. Многае з таго, што было зроблена, цяпер неабходна адлюстраваць у Канстытуцыі. Але нормы Асноўнага закона павінны не проста адпавядаць рэчаіснасці, а крыху апярэджваць яе, працаваць на перспектыву", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў у сувязі з гэтым і аб прэзідэнцкіх паўнамоцтвах, частка якіх можа быць спакойна перададзена іншым галінам улады. "Не трэба мне за іх трымацца дзвюма рукамі, іх могуць ажыццяўляць іншыя. У Прэзідэнта з'явяцца новыя клопаты і праблемы. Яны ўжо з'яўляюцца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён падкрэсліў: не трэба разлічваць на тое, што ў выпадку змянення Канстытуцыі будуць створаны фундаменты "для нашых майданаў і майданутых". "Гэтага ў краіне не будзе, пакуль я Прэзідэнт", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі