5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У аснове палітыкі кіраўніцтва Украіны канфрантацыя, што нясе дадатковую пагрозу для Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях сітуацыі на граніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У пачатку нарады Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што запрасіў кіраўніцтва практычна ўсіх асноўных сілавых структур для таго, каб абмеркаваць сітуацыю, якая складваецца не толькі на заходняй і часткова паўднёвай граніцы Беларусі. Размова таксама аб тым, што адбываецца вакол краіны, і перш за ўсё што датычыцца палітыкі блока НАТА.
"У гэтым кантэксце вельмі важна пачуць ваш пункт гледжання па пазіцыі брацкай нам Украіны. Народ блізкі, народ родны, але кіраўніцтва Украіны, праводзячы антынародны курс там, узяло арыентацыю канфрантацыі. Мы не гаворым, куды яны там - на Захад, на Усход ідуць, на Поўдзень - няважна. Гэта іх справа вызначацца. Але ў аснове іх палітыкі ляжыць канфрантацыя. І для нас гэта дадатковая пагроза, якіх мы не мелі раней", - заявіў беларускі лідар.