7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8-9 ліпеня зробіць рабочы візіт у горад Уфа Расійскай Федэрацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Беларускі лідар прыме ўдзел у мерапрыемствах, звязаных з правядзеннем сустрэч на вышэйшым узроўні міждзяржаўнага аб'яднання БРІКС і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў краін, што ўваходзяць у БРІКС, з лідарамі запрошаных дзяржаў для абмеркавання найбольш актуальных пытанняў сусветнай палітыкі, эканомікі, фінансавай сферы.
Прэзідэнт Беларусі таксама правядзе шэраг двухбаковых сустрэч.