3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 кастрычніка зробіць рабочы візіт ва Украіну. Ён прыме ўдзел у II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які праводзіцца ў Жытоміры. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Запланавана выступленне кіраўніка дзяржавы на пленарным пасяджэнні форуму, якое будзе прысвечана патэнцыялу ўзаемадзеяння дзвюх краін праз прызму развіцця міжрэгіянальных сувязей.
Аляксандр Лукашэнка таксама правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Лідары краін падрабязна абмяркуюць актуальны стан і перспектывы развіцця беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў розных сферах, абмяняюцца думкамі па пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.