27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28-29 мая зробіць рабочы візіт у Рэспубліку Казахстан для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Мерапрыемства пройдзе ў Нур-Султане ў вузкім і пашыраным складах. З улікам юбілейнай даты - пяцігоддзя Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе - кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць вынікі развіцця саюза і вызначаць далейшыя перспектывы сумеснай работы па паглыбленні еўразійскай інтэграцыі, якаснай рэалізацыі ўжо існуючых дамоўленасцей.
Акрамя таго, на саміт вынесены пытанні, якія датычацца пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва ЕАЭС, фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку саюза, узаемадзеяння ў мытнай сферы, асноўных арыенціраў макраэканамічнай палітыкі на 2019-2020 гады, ходу рэалізацыі лічбавага парадку дня, стварэння Савета па прамысловай палітыцы ЕАЭС, і шэраг іншых.
Па выніках пасяджэння плануецца прыняцце адпаведных міжнародных дакументаў.
Акрамя ўдзелу ў саміце, праграмай візіту кіраўніка беларускай дзяржавы запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч і перагавораў з замежнымі лідарамі.