23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 красавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Традыцыйна на мерапрыемства ў Авальную залу Дома ўрада запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, вядучых ВНУ, банкаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.
Выступленне кіраўніка дзяржавы будзе трансліравацца ў прамым эфіры па тэлеканалах "Беларусь 1", "Беларусь 24" і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя пачнецца ў 10.30. Тэлеверсія Паслання будзе паказана ў вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.