22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 23-24 чэрвеня зробіць рабочы візіт у Рэспубліку Узбекістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
Запланаваны таксама двухбаковыя сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з лідарамі замежных краін.
Маючы адбыцца ў Ташкенце саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва стане першым, у якім Беларусь будзе прымаць удзел на вышэйшым узроўні ў новым статусе наглядальніка.