21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 22 лістапада зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Праграмай візіту запланаваны перагаворы кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Лідары дзвюх краін абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні парадку дня беларуска-расійскіх адносін, пытанні палітычнага ўзаемадзеяння, развіццё інтэграцыйных працэсаў, сітуацыю ў рэгіёне і свеце.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у Храме Хрыста Збавіцеля прымуць удзел ва ўрачыстай цырымоніі віншавання Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, які напярэдадні адзначыў сваё 70-годдзе.