18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19-20 сакавіка наведае з рабочым візітам Казахстан. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Праграмай візіту запланавана сустрэча кіраўніка беларускай дзяржавы з яго казахстанскім калегам, на якой будуць разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня. Чакаецца, што ў час візіту Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у трохбаковай сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана і Расіі. Кіраўнікі дзяржаў плануюць абмеркаваць існуючыя гандлёва-эканамічныя выклікі ў рабоце Еўразійскага эканамічнага саюза. Чакаецца, што прэзідэнты разгледзяць некаторыя пытанні міжнароднага парадку дня, якія закранаюць інтарэсы трох краін.