17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 мая ў Палацы Незалежнасці правядзе сустрэчу з Прэзідэнтам Сербіі Таміславам Нікалічам, які 17-18 мая будзе знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць стан беларуска-сербскіх адносін, рэалізацыю інвестыцыйных праектаў і вынікі супрацоўніцтва за апошнія некалькі гадоў. Прэзідэнты таксама абмяняюцца меркаваннямі па палітычным парадку дня і іншых актуальных пытаннях.
Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіць Таміслава Нікаліча ордэнам Дружбы народаў за значны ўклад ва ўмацаванне міру, дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй