9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычніка прыме ўдзел у галоўных мерапрыемствах V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які 10-12 кастрычніка пройдзе ў Магілёве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Плануецца, што разам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным кіраўнік беларускай дзяржавы выступіць на пленарным пасяджэнні форуму, тэма якога будзе прысвечана прыярытэтным напрамкам развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактара інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва. Чакаецца, што пленарнаму пасяджэнню будзе папярэднічаць асабістая сустрэча лідараў дзвюх краін, у час якой Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін.
Праграма знаходжання ў Беларусі Прэзідэнта Расіі ўключае і магчымасці для нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў.