11 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 11-13 чэрвеня зробіць рабочы візіт у Азербайджанскую Рэспубліку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця I Еўрапейскіх гульняў.
Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі правядзе шэраг двухбаковых сустрэч і наведае спартыўныя аб'екты ў Баку.