9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10-11 кастрычніка зробіць рабочы візіт у Туркменістан. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт у Ашхабадзе прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. У парадак дня саміту ўваходзяць пытанні, якія датычацца развіцця ўзаемадзеяння ў інтэграцыйным аб'яднанні, уключаючы сферу стратэгічнага эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў праваахоўнай і ваеннай галінах, барацьбу з тэрарызмам і экстрэмізмам.
Чакаецца таксама прыняцце звароту лідараў СНД да народаў краін Садружнасці і сусветнай грамадскасці ў сувязі з 75-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.
Аляксандр Лукашэнка на палях саміту традыцыйна правядзе серыю перагавораў са сваімі замежнымі калегамі па тэматыцы двухбаковага супрацоўніцтва.