28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Чэхіі з нацыянальным святам - Днём узнікнення незалежнай чэхаславацкай дзяржавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гісторыя канструктыўнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі налічвае многія дзесяцігоддзі. Яго адметнай каштоўнасцю заўсёды заставаліся кантакты паміж людзьмі самых розных прафесій, узросту, веравызнання і сацыяльнага статусу", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што штучныя бар'еры, створаныя цяперашнімі заходнімі палітыкамі пад лозунгамі дэмакратызацыі і абароны нацыянальных інтарэсаў, не маюць нічога агульнага з рэальным надзённым клопатам насельніцтва. "За апошні час вы маглі ў гэтым шмат разоў пераканацца", - заўважыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларусы ніколі не стваралі пагрозы для каго б там ні было. "Галоўнай мэтай для нас заўсёды з'яўлялася захаванне міру і згоды ў агульным еўрапейскім доме. Гэтага можна дасягнуць толькі без дыктату, ультыматумаў і нелегальных абмежаванняў, прызнаючы права кожнай нацыі на самавызначэнне і выбар свайго шляху развіцця, - звярнуў увагу беларускі лідар. - Веру, у хуткім часам мы зможам аб'яднацца і вярнуцца да нармальнай работы, рэалізаваць канкрэтныя праекты ў эканамічнай і гуманітарнай сферах".
Прэзідэнт пажадаў усім чэхам згоды, шчасця і працвітання і запрасіў наведаць Беларусь.