13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў правялі тэлефонную размову. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Касым-Жамарт Такаеў падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за падтрымку, у тым ліку ў рамках АДКБ, праінфармаваў аб сітуацыі і мерах, якія прымаюцца для яе стабілізацыі. Прэзідэнты таксама абмеркавалі шэраг двухбаковых пытанняў.