26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў суботу, 26 жніўня, займаўся ўборкай бульбы на сваім участку, расказалі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сёння ў насычаным графіку Прэзідэнта выдаўся адносна свабодны дзень, і ён працаваў на сваім участку. Збіраў ураджай", - адзначылі ў прэс-службе.
Паведамляецца, што кіраўнік дзяржавы працаваў на ўборцы бульбы. Работа прадаўжалася ўвесь дзень. Усяго ўбрана 3 га, з якіх сабрана 105 т бульбы. Ураджайнасць, такім чынам, склала 350 ц/га.