Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Врс 2022

Лукашэнка ў Самаркандзе сустрэўся з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым

Лукашэнка ў Самаркандзе сустрэўся з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым

15 верасня, Самарканд /Кар. БЕЛТА/. Адразу пасля прыезду ў Самарканд на саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка праводзіць шэраг двухбаковых сустрэч. Першая - з гаспадаром саміту Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў цёпла віталі адзін аднаго. Сустрэча практычна цалкам прайшла ў закрытым для прэсы фармаце. У самым пачатку Шаўкат Мірзіёеў падкрэсліў, што рады сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у старажытным, але вечна маладым Самаркандзе. "Мне вельмі прыемна, што вы адгукнуліся і прыляцелі на пасяджэнне Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Зроблена шмат. Шчыра скажу, што было цяжка, але мы ўсё вытрымалі, зрабілі на самым высокім узроўні. Я ўдзячны і вашым калегам, якія ўсё падтрымлівалі. Таму што з 80 праведзеных мерапрыемстваў недзе 50-60 было вышэйшага ўзроўню. Больш за 40 падрыхтавана дакументаў. Сёння са спадаром Сі Цзіньпінам (Старшыня КНР. - Заўвага БЕЛТА) размаўлялі доўга. Ён кажа: "У нас у гісторыі ШАС такога не было", - падзяліўся падрабязнасцямі арганізацыі саміту ўзбекскі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што па першай сваёй адукацыі гісторык. "Мы ведаем, адкуль цывілізацыі пайшлі, - заўважыў ён. - Вы можаце спрачацца сёння са Старажытным Кітаем толькі. Старажытныя цывілізацыі зараджаліся тут".

Прэзідэнт адзначыў, што некалі даўно наведваў Самарканд. "Сівізна, старадаўнасць проста ашаламляюць цябе", - перадаў ён адчуванні ад той паездкі.

Цяпер жа карціна крыху іншая: "Вы амаладзілі гэты горад. Вы, вядома, малайцы. Усё гэта зроблена шыкоўна".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на сур'ёзныя поспехі ў развіцці Узбекістана ў апошнія гады. "Вы вельмі сур'ёзна дабавілі. Гэта прагэс каласальны", - падкрэсліў беларускі лідар.

У 2021 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Узбекістанам склаў $301,9 млн (107,8 працэнта да ўзроўню 2020 года), экспарт - $245,4 млн (103,3 працэнта), імпарт - $56,5 млн (132,5 працэнта). Сальда дадатнае ў памеры $188,9 млн. Экспартаваліся спецыфічныя тавары, мяса і мясапрадукты, лекавыя сродкі, палімеры вінілхларыду, сухое малако, рэагенты дыягнастычныя, вакцыны, сывараткі з крыві, пліты драўняна-стружкавыя, сыры і тварог. Аснову імпарту склалі пража баваўняная, вінаград, спецыфічныя тавары, садавіна свежая і сушаная, медны пракат, бялізна пасцельная, трыкатажныя палотны, світары, пуловеры, кардыганы, камізэлькі трыкатажныя, вальфрам і вырабы з яго.

У студзені-ліпені 2022 года захавалася дадатная дынаміка гандлю таварамі, аб'ём якога дасягнуў $243,2 млн (150,6 працэнта да паказчыка аналагічнага перыяду 2021 года). Экспарт склаў $187,6 млн (139,3 працэнта), імпарт - $55,6 млн (рост у 2,1 раза).

Аб'ём узаемнага гандлю паслугамі ў 2021 годзе быў роўны $52,6 млн (156,7 працэнта да ўзроўню 2020 года), экспарт - $42,3 млн (151,4 працэнта), імпарт - $10,3 млн (183 працэнты).

У студзені-чэрвені 2022 г. абарот паслуг склаў $23,1 млн (77,9 працэнта да паказчыка аналагічнага перыяду 2021 года), экспарт - $18,3 млн (77,3 працэнта), імпарт - $4,8 млн (80,1 працэнта).

У Рэспубліцы Узбекістан зарэгістравана 107 арганізацый з беларускім капіталам. На тэрыторыі гэтай краіны створана зборачная вытворчасць айчыннай тэхнікі з удзелам беларускага капіталу - СП ТАА AMKODOR-AGROTEXMASH (заснавальнік - ААТ "АМКАДОР"). Прадаўжаецца кааперацыйнае супрацоўніцтва ААТ "МАЗ" і ТАА KRANTAS GROUP, ААТ "МТЗ" і АТ "Узаўтасанаат" у галіне вытворчасці аўтатэхнікі і трактароў. Кампанія "Марко" ажыццяўляе ва Узбекістане сумесны праект па вытворчасці абутку. ТАА "Светлагорскі завод зварачных электродаў" рэалізуе ў гэтай краіне інвестыцыйны праект па вытворчасці зварачных электродаў. ААТ "БЕЛАЗ" вывучае магчымасць арганізацыі буйнавузлавой зборкі сваёй тэхнікі на ўзбекскай тэрыторыі. ААТ "Белкамунмаш" накіраваў комплексную прапанову па рэалізацыі трамвайных вагонаў ва Узбекістан і будаўніцтве неабходнай інфраструктуры. Перададзены таксама прапановы па пастаўках электробусаў для ўдзелу ў конкурсе на закупку транспарту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі