25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі двухбаковы парадак дня, пытанні развіцця супрацоўніцтва ў розных сферах з акцэнтам на падрыхтоўку маючага адбыцца візіту Эмамалі Рахмона ў Беларусь у другой палове бягучага тыдня.
Плануецца, што акрамя афіцыйных мерапрыемстваў візіту Прэзідэнт Таджыкістана таксама наведае цырымонію закрыцця II Еўрапейскіх гульняў.