Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Жнв 2018

Лукашэнка і Пуцін узгаднілі папярэднюю дату сустрэчы з удзелам членаў урадаў

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным адбылася сёння па ініцыятыве расійскага боку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў прадоўжылі абмеркаванне актуальных пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва і графіка будучых кантактаў. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пацвердзілі неабходнасць правядзення сустрэчы з удзелам кіраўніцтва ўрадаў, дамоўленасць аб якой была дасягнута на мінулым тыдні ў Сочы.

Як плануецца, у перагаворах прымуць удзел прэм'ер-міністры дзвюх краін, віцэ-прэм'еры, якія адказваюць за нафтагазавы комплекс і сельскую гаспадарку, міністры фінансаў. Папярэдняй датай гэтай сустрэчы кіраўнікамі дзяржаў абазначана 21 верасня.

Аляксандр Лукашэнка даручыў прэм'ер-міністру Сяргею Румасу і адпаведным членам урада падрыхтаваць усё неабходнае для сустрэчы на вышэйшым узроўні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі