14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У горадзе Сочы адбудзецца сустрэча кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Перагаворы пройдуць у фармаце сам-насам.
Лідары краін абмяркуюць стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах, тэматыку саюзных адносін, разгледзяць міжнародную праблематыку і сітуацыю ў рэгіёне, пытанні сумеснага рэагавання на выклікі, якія ўзнікаюць.